=
0
Аплата банкаўскай картай анлайн
Кур'ерам па г. Мінску, “Белпоштай” у іншыя гарады
Пра нас
ГІСТОРЫЯ:
Выдатная гісторыя нашага брэнда пачынаецца з любасці да нашай роднай мовы.


МІСІЯ:
Мы ствараем адзенне, якое гаворыць за вас на роднай мове. Мілагучная, пяшчотная, яна натхняе наш брэнд на стварэнне адзення, у якім ты будзеш адчуваць сябе сапраўдным беларусам. Прапануем разам з намі ўспамінаць, вучыць і насіць мову ў сэрцы сваім.


КАШТОЎНАСЦІ:
  1. Культурная ідэнтычнасць: выяўленне сваёй ідэнтычнасці праз моду. Mы падтрымліваем важнасць беларускай мовы і культуры, спрыяючы іх папулярызацыі і захаванню. Гэта стварае пачуццё гонару і ўмацоўвае сувязь з роднай культурай.
  2. Індывідуальнасць: мы забяспечваем самавыяўленне сваіх кліентаў праз унікальныя надпісы і дызайн, якія дазваляюць кожнаму насіць нешта асаблівае і значнае.
  3. Давер'е: адваротная сувязь з кліентамі, адкрытасць меркаванняў і гатоўнасць улічваць іх пажаданні ў працэсе распрацоўкі новых калекцый.
  4. Якасць і камфорт: нашы вырабы маюць высокую якасць матэрыялаў, забяспечваюць камфорт і даўгавечнасць.
  5. Сацыяльная адказнасць і спагадлівасць: мы актыўна падтрымліваем мясцовыя суполкі, удзельнічаем у сацыяльных ініцыятывах і супрацоўнічаем з мясцовымі мастакамі, дызайнерамі і блогерамі.